0
Ваша корзина
0 товаров — 0
Ваша корзина пуста
[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
 

  • Страница 1 из 1
  • 1
Народный портал 2023-2024 год » Полезное » Школа и ВУЗ » Диктанты по Белорусскому языку. 5 класс
Диктанты по Белорусскому языку. 5 класс
IBUBUTIDOДата: Суббота, 12.12.2020, 19:00 | Сообщение # 1
Лейтенант
Группа: Проверенные
Сообщений: 71
Награды: 0
Репутация: 0
Статус: Offline
 
 
 
Диктанты по Белорусскому языку. 5 класс



1 четверть, 2 четверть, 3 четверть, 4 четверть

Тэксты дыктантаў па беларускай мове

Если вы живете в Республике Беларусь и учитесь в 5-м классе, тогда эти диктанты вам пригодятся для изучения материала по белорусскому языку в школе.

Итоговые контрольные диктанты по Белорусскому языку. 5 класс с заданиями и ответами

На злучыне рэк

Пра заснаванне Ліды ходзяць розныя байкі. Расказваюць, што нейкая Ліда-атаманша прывяла сваё племя на злучыну дзвюх рэчак. Адну назвала сваім пяшчотным імем Лідзейка, а другой дала назву Каменка. Можа, у знак таго, што ўзброены людзі былі каменнымі сякерамі. I давай тое племя церабіць лес ды будаваць жыллё.
Вось так з'явілася на Гродзеншчыне новае паселішча. Яно перарасло ў горад, раённы цэнтр, якому хутка будзе семсот гадоў.
Нашу Ліду ведаюць далёка за межамі Беларусі. Тут ёсць фа-брыка «Лакафарба», якую называюць планетай фарбаў. Тут працуе завод, які выпускае тэхніку для апрацоўкі глебы, уборкі бульбы, пасадачныя і пасяўныя машыны. Прадукцыю шкло-завода «Нёман» можна сустрэць ва ўсіх беларускіх кватэрах, хатах. Далёка чуваць пра поспех вяскоўцаў раёна. Яны наву-чыліся вырошчваць важкія ўраджаі. Вяскоўцы атрымліваюць высокія надоі малака, пастаўляюць у магазіны якаснае мяса, яйкі, гародніну, садавіну. А ў школах горада і раёна падрастае маладая змена. Ім працягваць славу бацькоў.

Успамiны

Успаміны ўставалі прыгожыя, сонечныя, высокія і плыву-чыя, як воблакі на пачатку лета. I нават зімовыя, халодныя, яны наплывалі, нібы цёплая вада нешырокай рэчкі, што цякла за вёскаю.
I тыя ўспаміны, і тыя пахі да смерці незабыўныя і самыя лепшыя, як успаміны пра дотык матчыных рук, пра яе голас. Той далёкі голас, які нікому не паўтарыць. Гэтак жа нікому не сказаць табе і тых самых ласкавых, самых шчырых слоў любові, якой могуць адарыць сябе маці і дзіця.
Такая любоў жыве ў дарослага ўжо чалавека да роднай зямлі. Любоў да лёгкага павеву ветру над полем, да сіняй валошкі на мяжы, да густой, як аўчына, руні, даверліва схіленага насустрач селяніну коласа жнівеньскага палетка.
I нішто не можа абудзіць у чалавеку самых высокіх і самых вечных пачуццяў, як бацькаўшчына! I нельга быць чалавеку шчаслівым, калі ідзе ён па жыцці без бацькаўшчыны ў сэрцы.

Радзiма душы

Гэта вялікае шчасце, калі ёсць горад, які чакае цябе, каб за-туліць крылом спакою і зрабіць мацнейшым. Горад, чыё імя ты паўтараеш у думках, як імя блізкага чалавека.
Любоў да горада — вялікая таямніца, у якой нялёгка прызнац-ца. I ўсё ж адважваюся зрабіць гэта. Бо радзільня, дзе я з'явіў-ся на свет, знаходзілася за сотню крокаў ад Сафійскага сабора. Бо нашай дзіцячай гульнёй былі пошукі падземных хадоў, якія ў старажытнасці выводзілі з сабораў на другі бок Дзвіны. Бо шчодрая рака пасля кожнай паводкі дарыла нам то старадаў-нюю манету, то ржавыя жалязякі, якія здаваліся наканечніка-мі дзідаў. Бо Дзвіна навучыла мяне плаваць, берагла, калі я, схаваўшы адзенне пад чоўнам, упершыню пераплываў яе. Бо тут, у Полацку, я напісаў свае першыя вершы і апавяданні. Бо і цяпер у Мінску мне часта здаецца: вось падыду да акна, а за ім відаць поўная, як вока, Дзвіна. Полацк — радзіма маёй душы.

Марс

Вёска Кукшэвічы і цяпер цягнецца на добрых паўтара кіла-метра. Але старажылы памятаюць, што яшчэ да Першай сусветнай вайны вёска была ўдвая болыная. Дзве вуліцы ішлі адна паралельна другой, і трэцяя перасякала іх. Жылі ў неймавернай цеснаце, у іншы двор ледзь можна было заехаць з возам. Зямлі не хапала. Батрачылі, ад'язджалі на заробкі ў Мінск.
I толькі пасля выгнання белапалякаў становішча змянілася: пагарэльцы атрымалі лес на будову. Вось тады вакол Кукшэвіч, якія таксама пачалі адбудоўвацца, і былі закладзены восем но-вых невялічкіх пасёлкаў. А імёны ім даваў малады калгаснік з Койданава, былы чырвонагвардзеец. Ён, дарэчы, і наразаў сялянам панскую зямлю, даваў назвы паселішчам.
Пасёлкі называў так: Рабінаўка, Арэхаўка, Малінаўка, Гаро-хава. А потым, відаць, і сам бравы каморнік1 заўважыў сумнае падабенства назваў і замацаваў за двума пасёлкамі назвы Марс і Юпітэр, пра якія ў наваколлі ніхто нават і не чуў.

Вясковыя комiны

Вёска размясцілася на крутым рачным беразе. Хаты ляпі-ліся на самым яго версе. Калі глянуць на вёску знізу, з ракі, то выразна вымалёўваліся ў нябеснай яснасці побач з абрысамі дрэў стрэхі з комінамі. Стрэхі ішлі роўненька, адна за адной. Былі яны высокія, у асноўным шыферныя. А вось коміны на кожнай тырчалі розныя. Невядома чаму, але людзі ў вёсцы ко-мін на сваёй страсе хацелі бачыць не такім, як у суседа. I добра, што мясцовыя печнікі былі людзі з выдумкай.
Адзін комін вылазіў на страху, шырокі, прысадзісты. Ён быў важны, як і яго гаспадар. Другі вытыркаўся доўгай і тонкай жалезнай трубой. Ён выгляд меў такі, быццам упершыню трапіў на гэты свет і застыў у нямым здзіўленні. У трэцяга над тру-бой быў прышлёпнуты шырокі брыль. Хутка коміны зрабіліся візітнай карткай вёскі. Яны ганарыста красаваліся над берагам, узнімаліся над садамі.

Скачать бесплатно диктанты по Белорусскому языку. 5 класс

.
 
Народный портал 2023-2024 год » Полезное » Школа и ВУЗ » Диктанты по Белорусскому языку. 5 класс
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск:

 
 
 
 
 
 

 
 
Последние темы на форуме:
 
  • Сочинение на тему: Взросление
  • Сочинение на тему: Взаимоотношения учеников и учителей
  • Сочинение на тему: Взаимоотношения родителей и детей
  • Сочинение на тему: Взаимоотношения людей
  • Сочинение на тему: Взаимоотношение человека с природой
  • Сочинение на тему: Взаимовыручка
  • В чем заключается саморазвитие человека
  • Моды на тачки в Бименджи Драйв
  • Расширение Embedy HD для Яндекс Браузера скачать
  • Через какое время употребления гормонов начнут расти сиськи?
  • Почему не худеешь при подсчете калорий?
  • Клиа Блю за день до месячных не показал беременность
  • Свидетельство ЗАГС прикол
  • Фильм Пчеловод 2023 / 2024 - Смотреть онлайн, скачать
  • Фильм Наполеон 2023 - Смотреть онлайн, скачать бесплатно
  •  
     

     
    Обращаем ваше внимание на то, что данный интернет-сайт www.relasko.ru носит исключительно информационный характер и ни при каких условиях не является публичной офертой, определяемой положениями Статьи 437 (2) Гражданского кодекса РФ. Цена и наличие товара может отличаться от действительной. Пожалуйста, уточняйте цены и наличие товара у наших менеджеров.
    Администрация сайта не несет ответственности за действия и содержание размещаемой информации пользователей: комментарии, материалы, сообщения и темы на форуме, публикации, объявления и т.д.
    Правообладателям | Реклама | Учебники | Политика
    Отопление, водоснабжение, газоснабжение, канализация © 2003 - 2023
    Рейтинг@Mail.ru Рейтинг арматурных сайтов. ARMTORG.RU Яндекс.Метрика