IBUBUTIDO | Дата: Суббота, 12.12.2020, 19:08 | Сообщение # 1 |
Лейтенант
Группа: Проверенные
Сообщений: 71
Награды: 0
Репутация: 0
Статус: Offline
| Диктанты по Белорусскому языку. 10 класс
1 четверть, 2 четверть, 3 четверть, 4 четверть
Тэксты дыктантаў па беларускай мове
Если вы живете в Республике Беларусь и учитесь в 10-м классе, тогда эти диктанты вам пригодятся для изучения материала по белорусскому языку в школе.
Итоговые контрольные диктанты по Белорусскому языку. 10 класс с заданиями и ответами
Музей Якуба Коласа
Гэты домік стаіць у засені ліп, клёнаў, дубоў і кашлатых соснаў на тэрыторыі Нацыянальнай акадэміі навук у Мінску. Тут пасля Вялікай Айчыннай вайны жыў і працаваў народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас. Домік цесна абступілі дрэвы, пасаджаныя рукамі песняра. Каля ганка растуць кветкі, заду-менныя яліны ўзнімаюць у неба сіняватыя кроны. На лаўцы, якая стаіць пад велізарным вязам, часта сядзеў, адпачываў, гутарыў з сябрамі гаспадар сядзібы. Пры жыцці паэта ў доміку заўсёды было шмат людзей. Прыходзілі пісьменнікі, настаўнікі, сябры. Цяпер у доме музей. Яго экспазіцыя знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам народнага песйяра Беларусі. Тут выстаўлены дакументы, фатаграфіі, карціны мастакоў, творы самога пісь-менніка, яго асабістыя рэчы. За апошнія гады музей папоўніўся творамі паэта ў перакладзе на іншыя мовы. Супрацоўнікі музея выступаюць з лекцыямі і гутаркамі перад студэнтамі і вучнямі. Яны актыўна прапагандуюць творчую гпадчыну песняра.
Дзе льецца Нёман
Вёска Мікалаеўшчына на Стаўбцоўшчыне добра вядома ў на-шай краіне. Яе ваколіцы — гэта прыгожыя куткі Панямоння, чароўныя і маляўнічыя мясціны. Яны з высокім майстэрствам і любоўю апеты ў многіх творах Якуба Коласа. Тут будучы паэт адчуў веліч і прыгажосць прыроды, навучыўся разумець яе мову. Кажуць, што для таго, каб зразумець душу народа, трэба па-чуць яго песні. А каб зразумець творчасць паэта, неабходна хоць на кароткі час затрымацца на яго радзіме. 3 Мікалаеўшчынай звязаны многія важныя падзеі ў жыцці народнага песняра. Тут да пачатку Першай сусветнай вайны пэўны час жыў і напісаў шэраг твораў Якуб Колас. Тут адбылася першая сустрэча Яку-ба Коласа і Янкі Купалы. Таму вырашана было стварыць тут філіял Літаратурнага музея Якуба Коласа....
Помнiки жывёлам (Помники жывёлам)
Помнікі жывёлам узводзіліся ў розных краінах як сведчанне ўдзячнасці людзей братам сваім меншым. Помнік сабаку стаіць пад Пецярбургам з надпісам акадэміка Паўлава аб заслугах сабак перад чалавецтвам, перад навукай. У Парыжы стаіць помнік сенбернару, які выратаваў сорак ча-лавек. Сенбернары — сабакі дужыя, вынослівыя. Яны ратуюць людзей, якія заблудзіліся, трапілі ў снежныя абвалы, пад руіны пры землятрусах. У Полынчы ўзведзены помнік сабаку, які вы-ратаваў жыццё чыгуначнаму абходчыку. На Алясцы ўзведзены помнік важаку сабачай запрэжкі, які ў люты мароз даставіў лю-дзям супрацьдыфтэрыйную сываратку. У Грэцыі ўзведзены помнік аленям, якія сваімі вострымі капытамі вынішчылі на востраве Родас усіх атрутных змей. У Парыжскім універсітэце і ў Токіа стаяць помнікі жабе. Яе лапкі доўгі час служылі электравымяральнымі прыборамі для вучоных. У Англіі ёсць помнік «Апошняму забітаму ваўку». Помнік вераб'ю ўзведзены ў ЗША. Калісьці вераб'і выратавалі насельніцтва ад галоднай смерці. Многія жывёлы заслужылі пашану і ўдзячную памяць людзей.
Замкi Беларусi (Замки Беларуси)
Замкі Беларусі — сапраўды неацэнны культурны і гістарычны пацыянальны скарб. Шмат слаўных і трагічных старонак нашай гісторыі звязана з імі. Яшчэ і дагэтуль старадаўнія аба-рогічыя комплексы здзіўляюць сваёй магутнасцю, паважнасцю, велічнасцю. Кажуць, што Беларусь зверху нагадвае кляновы лісток. Калі б выпала шчаслівая магчымасць узняцца над гэтым лістком, шмат цікавага маглі б мы ўбачыць. Заўважылі б, што ён пранізаны, як пульсуючымі жылкамі, рэкамі, рачулкамі, ручаямі. А калі б нейкі чараўнік здолеў у адначассе аднавіць усе беларускія замкі, што некалі азіралі наваколле, нашаму здзіўленню не было б межаў. Як пагодлівым жніўнем бары густа засяляюцца ляснымі баравікамі, так і наша зямелька спрэс прарасла б цудоўнымі архітэктурнымі ансамблямі. Па самай першаснай сваёй сутнасці замкі выступалі сапраўд-нымі ахоўнікамі беларускай зямлі. Кожны з іх перакрываў шлях ахвотнікам заваяваць нашы землі, зняволіць нашых лю-дзей. Раней зямля не лічылася захопленай, пакуль не зломлена супраціўленне замка, пакуль там жывуць і абараняюцца гаспадары.
Нашы камянi (Нашы камяни) Як толькі не называюць у свеце нашу родную Беларусь! Яна і краіна лясоў і балот, яна і краіна старажытных замкаў і пала-цаў, яна і краіна бульбы, ільну-даўгунцу, васількоў. Аднак Беларусь — гэта яшчэ і краіна валуноў. Колькі іх, розных па форме і па памеры, параскідана па на-шай зямлі! Ля рэчак і ў лясах, на сенажацях і хлебных палях, ісаля дарог і на вуліцах вёсак. Адны з іх — маленькія камень-чыкі, а другія — вялізныя валуны ў сотні тон. Спрадвеку беларус жыў побач з валунамі, дружыў з імі, любаваўся імі, знаходзіў агульную мову. I ніколі не задумваўся, што яны не тутэйшыя, не мясцовыя. Нашы валуны — іншаземцы. Апошні ледавік адарваў іх ад Скандынаўскіх гор і, разлучыўшы з радзімаю, прынёс нашу зямлю. I наша радзіма стала вечнай радзімай для іх. Скандынаўскія вандроўнікі спрадвеку звыклыя нашаму бе-ларускаму воку. Без валуноў і сёння мы не ўяўляем сваіх края-відаў.
Каштоўныя камянi (Каштоуныя камяни) Ндаўна чалавека пачалі цікавіць каштоўныя камяні. Яго прываблівала іх прыгажосць, дасканалая форма крышталю, бляск і афарбоўка. Іх знаходзілі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, а затым па адным з гандлёвых шляхоў праз тэрыторыю сучаснай Беларусі і Украіны перапраўлялі ў Еўропу. У стара-жытнасці ў некаторых дзяржавах янтарныя пласцінкі служылі эквівалентам залатых і сярэбраных манет. Яшчэ ў першым ста-годдзі да нашай эры на тэрыторыі сучаснай Беларусі, на Палессі, старажытныя славянскія плямёны карысталіся ўпрыгожання-мі, зробленымі з каштоўных камянёў. Таму зусім зразумела, што назвы каштоўных камянёў маюць доўгую і даволі цікавую гісторыю. Назвы каштоўных камянёў у беларускай мове захаваліся ад старажытнасці. Часцей за ўсё яны з'яўляюцца вытворнымі ад канкрэтных геаграфічных назваў ці ад слоў, якія адлюстроўва-лі ўяўленні тагачаснага насельніцтва аб прыметах і ўласцівас-цях мінералаў. У назвах каштоўных камянёў, як у люстэрку, знайшлі адбітак кантакты нашых продкаў з прадстаўнікамі ін-шых народаў.
Ад дырхема да рубля Купляючы што-небудзь у магазіне, мы разлічваемся спецы-яльнымі паперкамі. А ў некаторых краінах карыстаюцца мане-тамі. Гэта і ёсць грошы. Без іх мы не можам абысціся. Ды мала хто ведае, адкуль узяліся грошы. Першыя манеты з'явіліся ў Грэцыі і Рыме да нашай эры. Да гэтага ў розных краінах людзі разлічваліся па-рознаму: мар-скімі ракавінамі, зліткамі солі, шкурамі жывёл і нават адмыслова апрацаванымі каменьчыкамі. У нашых далёкіх продкаў-беларусаў грошай таксама не было. Проста абменьвалі адны рэчы на другія. Жывёлу, футра, мёд мянялі на ўпрыгожанні з Візантыі, зброю з Заходняй Еўропы. Пазней, калі пачалі гандляваць між сабою арабы і скандынавы, наша зямля апынулася якраз пасярэдзіне. Вось тады з'явіліся на Беларусі першыя гро-шы ў выглядзе сярэбраных манет. Яны вырабляліся на араб-скім Усходзе і называліся дырхемамі. Пад Полацкам школьнікі знайшлі скарб. Ён важыў амаль дваццаць кілаграмаў. У ім было каля васьмі тысяч арабскіх дырхемаў.
У Купалаўскiм парку (У Купалауским парку)
Утульным і цяністым улетку, заснежаным узімку выглядае парк імя Янкі Купалы. На месцы гэтага парку былі кварталы драўляных дамоў. Усё гэта згарэла ў першыя дні вайны. Згарэў дом, дзе жыў наш народны пясняр. Згарэлі амаль усе яго ру-капісы. Засталася адна таполя, што вартавала ўваход у двор Купалавага дома. Пасля вайны яна павалілася ад ветру, а ад жывых каранёў вырасла новае дрэва. Каля яго збудавана двух-павярховая камяніца. Гэта Літаратурны музей Янкі Купалы. Крыху воддаль размешчаны фантан «Купалінка». Як жы-выя, хоць і з бронзы, сядзяць на беразе азярца дзве дзяўчыны, плятуць вяночкі з кветак, апускаюць іх на ваду. Аднак жа пройдземся яшчэ крыху, каб сустрэцца з самім Янкам Купалам. Вось невялікі курганок, а на ім, ахінуўшыся плашчом, стаіць пясняр. Унізе бруіць крынічка, выбіваючыся з-пад вялізнай папараць-кветкі. Купала ж з горда ўзнятай га-лавой як бы кідае свой пранікнёны позірк да сонца, да зор.
Сталiца раёна (Сталица раёна) Ашмяны маюць герб, які складаецца з трох частак. Ён як бы загадкавы, неразгаданы. Але гісторыя горада разблытвае гэту таямніцу. На блакітным полі намаляваны залаты шчыт. Ім абаранялі-ся ашмянцы ў баях з атрадамі Яраслава Мудрага, з крыжакамі. Шчыт-абаронца патрэбен быў і ў барацьбе з напалеонаўскімі войскамі, і ў гады Першай, Другой сусветных войнаў. На чырвоным полі намалявана рука, якая трымае залатыя вагі. Гэта яўны сімвал таго, што ашмянцы са старажытнасці зай-маліся гандлярствам, умела праводзілі ў мястэчку кірмашы. На сярэбраным полі размясціўся чырвоны бык-цялец. А гэта знак людзей мужных, цярплівых, таленавітых. Такія і ёсць ашмянцы вось ужо сем стагоддзяў. Сённяшнія Ашмяны і ўвесь раён перажываюць сваю новую маладосць. Сапраўдным багаццем гэтага краю з'яўляюцца трыста шэсцьдзясят чатыры вёскі, дваццаць рэк, лясы, сенажаці, пашы. На пяцідзесяці тысячах гектараў ворнай зямлі хлебаро-бы збіраюць высокія ўраджаі. Паспяхова развіваецца прамыс-ловасць раёна. У школах рыхтуецца новая змена для дарослых.
Высокая сталiца (Высокая сталица)
Сённяшні Навагрудак меў старажытную назву Наваградак. Вучоныя-археолагі маюць доказы, што людское паселішча тут узнікла ў канцы дзясятага стагоддзя. Вядома, што Навагрудак стаіць на гары, якая ўзнімаецца над узроўнем мора на трыста дваццаць тры метры. Гэта самае высо-кае месца ў Беларусі. I з якога б боку ні ехаў сюды, адчуваеш, што ўздымаешся ўвысь, туды, дзе векавыя руіны вежаў былога замка, дзе цэрквы і касцёлы, сівыя камяніцы. 3 гары Замкавай узіраўся ў далячынь сваёй дзяржавы Мін-доўг — стваральнік Вялікага Княства Літоўскага. Ён заклаў падмурак нашай дзяржавы. Да скалечаных муроў замка прыходзіў паэт Адам Міцкевіч. Навакольныя краявіды натхнялі наваградца на паэзію, якая вывела яго ў геніі. 3 высокага Навагрудка, здаецца, бачны ўвесь раён: і задум-лівы бацька-Нёман, і зялёны дыван Налібоцкай пушчы, і ўра-джайныя палеткі, і ўсе сельскія населеныя пункты і гарадскі пасёлак. Старажытны горад Наваградак нанова перажывае сваю ма-ладосць.
Скачать бесплатно диктанты по Белорусскому языку. 10 класс
.
|
|
| |