IBUBUTIDO | Дата: Суббота, 12.12.2020, 19:00 | Сообщение # 1 |
Лейтенант
Группа: Проверенные
Сообщений: 71
Награды: 0
Репутация: 0
Статус: Offline
| Диктанты по Белорусскому языку. 5 класс
1 четверть, 2 четверть, 3 четверть, 4 четверть
Тэксты дыктантаў па беларускай мове
Если вы живете в Республике Беларусь и учитесь в 5-м классе, тогда эти диктанты вам пригодятся для изучения материала по белорусскому языку в школе.
Итоговые контрольные диктанты по Белорусскому языку. 5 класс с заданиями и ответами
На злучыне рэк
Пра заснаванне Ліды ходзяць розныя байкі. Расказваюць, што нейкая Ліда-атаманша прывяла сваё племя на злучыну дзвюх рэчак. Адну назвала сваім пяшчотным імем Лідзейка, а другой дала назву Каменка. Можа, у знак таго, што ўзброены людзі былі каменнымі сякерамі. I давай тое племя церабіць лес ды будаваць жыллё. Вось так з'явілася на Гродзеншчыне новае паселішча. Яно перарасло ў горад, раённы цэнтр, якому хутка будзе семсот гадоў. Нашу Ліду ведаюць далёка за межамі Беларусі. Тут ёсць фа-брыка «Лакафарба», якую называюць планетай фарбаў. Тут працуе завод, які выпускае тэхніку для апрацоўкі глебы, уборкі бульбы, пасадачныя і пасяўныя машыны. Прадукцыю шкло-завода «Нёман» можна сустрэць ва ўсіх беларускіх кватэрах, хатах. Далёка чуваць пра поспех вяскоўцаў раёна. Яны наву-чыліся вырошчваць важкія ўраджаі. Вяскоўцы атрымліваюць высокія надоі малака, пастаўляюць у магазіны якаснае мяса, яйкі, гародніну, садавіну. А ў школах горада і раёна падрастае маладая змена. Ім працягваць славу бацькоў.
Успамiны
Успаміны ўставалі прыгожыя, сонечныя, высокія і плыву-чыя, як воблакі на пачатку лета. I нават зімовыя, халодныя, яны наплывалі, нібы цёплая вада нешырокай рэчкі, што цякла за вёскаю. I тыя ўспаміны, і тыя пахі да смерці незабыўныя і самыя лепшыя, як успаміны пра дотык матчыных рук, пра яе голас. Той далёкі голас, які нікому не паўтарыць. Гэтак жа нікому не сказаць табе і тых самых ласкавых, самых шчырых слоў любові, якой могуць адарыць сябе маці і дзіця. Такая любоў жыве ў дарослага ўжо чалавека да роднай зямлі. Любоў да лёгкага павеву ветру над полем, да сіняй валошкі на мяжы, да густой, як аўчына, руні, даверліва схіленага насустрач селяніну коласа жнівеньскага палетка. I нішто не можа абудзіць у чалавеку самых высокіх і самых вечных пачуццяў, як бацькаўшчына! I нельга быць чалавеку шчаслівым, калі ідзе ён па жыцці без бацькаўшчыны ў сэрцы.
Радзiма душы
Гэта вялікае шчасце, калі ёсць горад, які чакае цябе, каб за-туліць крылом спакою і зрабіць мацнейшым. Горад, чыё імя ты паўтараеш у думках, як імя блізкага чалавека. Любоў да горада — вялікая таямніца, у якой нялёгка прызнац-ца. I ўсё ж адважваюся зрабіць гэта. Бо радзільня, дзе я з'явіў-ся на свет, знаходзілася за сотню крокаў ад Сафійскага сабора. Бо нашай дзіцячай гульнёй былі пошукі падземных хадоў, якія ў старажытнасці выводзілі з сабораў на другі бок Дзвіны. Бо шчодрая рака пасля кожнай паводкі дарыла нам то старадаў-нюю манету, то ржавыя жалязякі, якія здаваліся наканечніка-мі дзідаў. Бо Дзвіна навучыла мяне плаваць, берагла, калі я, схаваўшы адзенне пад чоўнам, упершыню пераплываў яе. Бо тут, у Полацку, я напісаў свае першыя вершы і апавяданні. Бо і цяпер у Мінску мне часта здаецца: вось падыду да акна, а за ім відаць поўная, як вока, Дзвіна. Полацк — радзіма маёй душы.
Марс
Вёска Кукшэвічы і цяпер цягнецца на добрых паўтара кіла-метра. Але старажылы памятаюць, што яшчэ да Першай сусветнай вайны вёска была ўдвая болыная. Дзве вуліцы ішлі адна паралельна другой, і трэцяя перасякала іх. Жылі ў неймавернай цеснаце, у іншы двор ледзь можна было заехаць з возам. Зямлі не хапала. Батрачылі, ад'язджалі на заробкі ў Мінск. I толькі пасля выгнання белапалякаў становішча змянілася: пагарэльцы атрымалі лес на будову. Вось тады вакол Кукшэвіч, якія таксама пачалі адбудоўвацца, і былі закладзены восем но-вых невялічкіх пасёлкаў. А імёны ім даваў малады калгаснік з Койданава, былы чырвонагвардзеец. Ён, дарэчы, і наразаў сялянам панскую зямлю, даваў назвы паселішчам. Пасёлкі называў так: Рабінаўка, Арэхаўка, Малінаўка, Гаро-хава. А потым, відаць, і сам бравы каморнік1 заўважыў сумнае падабенства назваў і замацаваў за двума пасёлкамі назвы Марс і Юпітэр, пра якія ў наваколлі ніхто нават і не чуў.
Вясковыя комiны Вёска размясцілася на крутым рачным беразе. Хаты ляпі-ліся на самым яго версе. Калі глянуць на вёску знізу, з ракі, то выразна вымалёўваліся ў нябеснай яснасці побач з абрысамі дрэў стрэхі з комінамі. Стрэхі ішлі роўненька, адна за адной. Былі яны высокія, у асноўным шыферныя. А вось коміны на кожнай тырчалі розныя. Невядома чаму, але людзі ў вёсцы ко-мін на сваёй страсе хацелі бачыць не такім, як у суседа. I добра, што мясцовыя печнікі былі людзі з выдумкай. Адзін комін вылазіў на страху, шырокі, прысадзісты. Ён быў важны, як і яго гаспадар. Другі вытыркаўся доўгай і тонкай жалезнай трубой. Ён выгляд меў такі, быццам упершыню трапіў на гэты свет і застыў у нямым здзіўленні. У трэцяга над тру-бой быў прышлёпнуты шырокі брыль. Хутка коміны зрабіліся візітнай карткай вёскі. Яны ганарыста красаваліся над берагам, узнімаліся над садамі.
Скачать бесплатно диктанты по Белорусскому языку. 5 класс
.
|
|
| |